Аршанскі авіярамонтны завод сумесна з ААТ «558 АРЗ» (Баранавічы) падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з холдынгам «Технодинамика» Дзяржкарпарацыі «Ростех» Расійскай Федэрацыі. Дакумент замацавалі подпісамі ў рамках Міжнароднага авіяцыйна-касмічнага салона «МАКС-2019», які прайшоў у падмаскоўным Жукоўскім.
Пагадненне прадугледжвае развіццё ўзаемадзеяння паміж трыма бакамі ў галіне рамонту, мадэрнізацыі і пасляпродажнага абслугоўвання авіяцыйнай тэхнікі расійскай або савецкай вытворчасці як для ўнутраных рынкаў, так і ў інтарэсах замежных заказчыкаў. А таксама сумеснае развіццё і ўкараненне прадуктаў і тэхналогій, рэалізацыю ініцыятыў у гэтых напрамках.
- Беларусь з'яўляецца адным з стратэгічных партнёраў нашай краіны не толькі ў сферы эксплуатацыі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, але і ў пытаннях яе рамонту і падтрымання баявой гатоўнасці, - адзначыў генеральны дырэктар холдынгу «Технодинамика» Ігар Насенков. - Развіццё супрацоўніцтва з ААТ «558 АРЗ» і Аршанскім авіярамонтным заводам накіравана на далейшае ўмацаванне кааперацыі арганізацый абаронна-прамысловых комплексаў нашых краін, будзе спрыяць павышэнню эфектыўнасці і якасці рамонту і далейшай мадэрнізацыі авіяцыйнай тэхнікі расійскай вытворчасці.
Падпісанне новага пагаднення з буйной расійскай кампаніяй таксама будзе спрыяць комплекснаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю Аршанскага раёна, павышэнні якасці і ўзроўню жыцця работнікаў прадпрыемства ў рамках выканання Праграмы развіцця Аршанскага раёна на перыяд да 2023, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №506.