1902 г., 11 студзеня У Оршы нарадзіўся Адам Станіслававіч Дземяшкевіч, савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант авіяцыі (1959).Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Памёр 12 верасня 1962 г.
1902 г., 7 (20) лютага Нарадзіўся Леў Міхайлавіч Даватар (в. Хоціна Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл.), савецкі военачальнік, генерал-маёр (1941), Герой Савецкага Саюза (1941). У Чырвонай Арміі з 1924 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З лістапада 1941 г. камандаваў кавалерыйскім корпусам. Загінуў у баі 19 снежня 1941 г. Імем Льва Даватара названы вуліца, завулкі і праезд у Оршы.
Л.М. Даватар.
1902 г., 4 красавіка Нарадзіўся Георгій Васілевіч Сямёнаў (в. Кочнева Вязнікаўскага р-на Уладзімірскай вобл., Расія), гаспадарчы дзеяч. Дырэктар Аршанскага льнокамбіната (у красавіку-ліпені 1941 г., 1944-55 гг., 1956-72 гг.). Герой Сацыялістычнай Працы (1966), заслужаны работнік прамысловасці БССР (1972), ганаровы грамадзянін Оршы (1972). Памёр 14 мая 1976 г. Імем Георгия Сямёнава названы вуліца, ліцэй тэкстыльшчыкаў, СШ №19.
Г.В. Сямёнаў.
1902 г ., 1 ліпеня Нарадзіўся Іван Барысавіч Пазнякоў (в. Хутаранка Гомельскага р-на), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У другой палове 1940-х гг. працаваў першым сакратаром Аршанскага ГК КПБ.
І.Б. Пазнякоў.
1902 г. У Оршы нарадзіўся Барыс Саламонавіч Краснікаў, капітан Дзяржбяспекі, начальнік Палоцкага міжраённага аддзела НКДБ. Удзельнік абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Загінуў 8 ліпеня 1941 г. у Полацку.
1902 г., 4 верасня Заключаны Дагавор аб сумесным карыстанні станцыяй Орша паміж Маскоўска-Брэсцкай і Рыга-Арлоўскай чыгункамі.
Чыгуначны вакзал у Оршы. Фота канца ХІХ ст.
Чыгуначны вакзал у Оршы. Фотапаштоўка пачатку ХХ ст.
1902 г. Узведзены мураваны млын на канале, які злучаў Аршыцу з Дняпром. Быў адным з буйнейшых у Магілёўскай губерні. Будынак млына разам з пабудаваным побач арачным мастом унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Млын. Сучаснае фота.
1902 г., 24 снежня Уведзенаў дзеянне лінія Віцебск-Жлобін, якая была ўключана ў склад Рыга-Арлоўскай чыгункі. Даўжыня дарогі склала каля 265 вёрст. Прапускная спасобнасць лініі склала дзве пары пасажырскіх і сем пар таварных (грузавых) цягнікоў з сярэдняй хадавой хуткасцю адпаведна 30 і 20 вёрст у гадзіну. Лінія мела важнае народнагаспадарчае значэнне: яна забяспечыла надзейную транспартную сувязь між сталіцай імперыі Санкт-Пецярбургам і поўднем краіны. Адкрыццё лініі Віцебск-Жлобін садзейнічала стварэнню Аршанскага чыгуначнага вузла., які працаваў на чатыры напрамкі і складаўся з дзвюх станцый – пасажырскай і грузавой, якія належылі дзвюм розным дарогам. Яго стварэнне таксама дало штуршок эканамічнаму развіццю Оршы.
Спражка чыгуначніка Рыга-Арлоўскай чыгункі.
Станцыя Орша-Таварная. Фота пачатку ХХ ст.
Схема чыгуначнай станцыі Орша-Таварная.
1902 г. Адміністратарам аршанскага касцёла Св. Язэпа стаў Антон Магун.
Касцёл Св. Язэпа. З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст.
1902 г. У Оршы пры клубе чыгуначнікаў створаны аматарскі тэатральны гурток – адзін са старэйшых на Беларусі. Кіравала гуртком настаўніца К. Сцяпанава.
Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,
1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882 1883 - 1885 1886 - 1888 1889 - 1890 1891 1892 - 1893 1894 1895 1896 1897 1898 1899 1900 1901