18:00

-6

2 м/с

1009 гПа

21:00

-6

2 м/с

1007 гПа

00:00

-6

2 м/с

1006 гПа

03:00

-7

2 м/с

1005 гПа

06:00

-7

2 м/с

1003 гПа

Орша, Спорт

«Орша» саступіла

15.09.2019 11:58

2617 праглядаў, 0 каментароў

Сіня-белыя пацярпелі сухую паразу ад гомельскага «Лакаматыва».

Гомельскі "Лакаматыў" пасля няўдалага старту 2-га кругу чэмпіянату Беларусі выправіўся перад сваімі шанавальнікамі і зрабіў ім падарунак да Дня Гомеля. На аршанскім Гарадскім стадыёне перавага "Лакаматыва", які перад гульнёй займаў 3-ці радок табліцы, доўгі час зусім не выглядала відавочнай. Лёс паядынку вырашылі памылкі аршанскіх футбалістаў і іх нерашучасць у вырашальных эпізодах. Два мячы Салаўя і Кудаша, забітыя пасля памылкі абаронцы і пасля розыгрышу свабоднага ўдару, прынеслі "Лакаматыву" поспех 2:0. Аршанцы таксама мелі магчымасці вызначыцца, самая яўная была ў другім тайме ў Аляксандра Кучарава, але той пасля выхаду сам-насам з галкіперам гамельчукоў, запаволіў з прыняццем рашэння, і ў выніку ўдар быў заблакаваны абаронцам, які бег на падстрахоўку.

У першым тайме двойчы небяспечна прабіў лепшы бамбардзір "Оршы" Дзмітрый Іваноў, аднак яго ўдары не дасягнулі цэлі. Пройгрыш сіня-белых 0:2. У выпадку перамогі НФК над "Смаргонню" ў нядзельным матчы "Орша" апусціцца на 11 радок турнірнай табліцы Першай лігі.

Фота "Спортнавіны".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Орша» саступіла

Сіня-белыя пацярпелі сухую паразу ад гомельскага «Лакаматыва».

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение