Сяргей Пракапчук - сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Ён стаў другім прэтэндэнтам у дэпутаты парламента, які пачаў рабіць пікеты па зборы подпісаў.
Першы пікет Пракапчука на выходных быў выстаўлены каля гарадскога рынку. Акрамя подпісаў за вылучэнне кандыдата ініцыятыўная група збірала подпісы і супраць будаўніцтва новага палігона ТБО каля Белева.
Чарговы пікет ініцыятыўная група Пракапчука плануе правесці ў панядзелак 16 верасня з 15-00 на плошчы Ільнокамбінату.