Скончыўся паядынак 22-га туру футбольнага чэмпіянату Беларусі ў Першай лізе. Аршанскія футбалісты прымалі светлагорскі "Хімік", які нязначна адстае ад іх у табліцы. А менавіта на 2 балы. Статус-кво паміж камандамі засталося ранейшым, пераможцу сёння каманды не выявілі, нічыя 0:0.
Усяго паміж сабой, такім чынам, аршанцы і светлагорцы правялі 18 паядынкаў. Толькі ў 4 з іх перамогу святкавалі аршанцы, а вось на рахунку "Хіміка" цэлых 11 вікторый. У першым крузе бягучага чэмпіянату светлагорцы былі мацнейшыя за "Оршу" 2:1. Наступную сустрэчу сіня-белыя правядуць на выездзе супраць "Слоніма" 5-га кастрычніка.