00:00

+2

1 м/с

1012 гПа

03:00

+2

2 м/с

1013 гПа

06:00

+2

2 м/с

1012 гПа

09:00

+2

3 м/с

1012 гПа

12:00

+6

3 м/с

1011 гПа

Орша, Палітыка

9 кандыдатаў на месца

03.10.2019 11:59

5878 праглядаў, 4 каментара

Гэтыя парламенцкія выбары могуць стаць рэкорднымі для Аршаншчыны па колькасці кандыдатаў

Акрамя збора подпісаў у Беларусі існуе яшчэ два спосабы вылучаць кандыдатаў у дэпутаты парламента: вылучэнне партыйнымі з’ездамі і працоўнымі калектывамі (спадчына Савецкага Саюзу, калі працоўныя калектывы лічыліся суб’ектам палітыкі).

І без таго даволі вялікая колькасць ахвотных стаць кандыдатамі ў дэпутаты за кошт гэтых спосабаў вылучэння яшчэ павялічылася. Так, па 26 акрузе (прычыгуначная частка Оршы і раён) свае ініцыятыўныя групы зарэністравалі 5 кандыдатаў, а цяпер да іх далучылася яшчэ 4 вылучаныя працоўнымі калектывамі і партыямі. Калі ўсе кандыдаты збяруць свае подпісы (што, відавочна не атрымаецца, бо па гэтай акрузе збор подпісаў ідзе вельмі млява), то 9 кандыдатаў — будзе абсалютным рэкордам за ўсю гісторыю выбараў на Аршаншчыне.

Па акрузе № 25 (большая частка горада) дзе ініцыятыўныя групы зарэгістравалі 4 прэтэндэнты партыйным вылучэннем і працоўнымі калектывамі скарысталася таксама меньшая колькасць людзей — 2 чалавекі. Такім чынам тут у лепшым выпадку будзе 6 кандыдатаў, што для Беларускіх выбараў таксама шмат.

Пройдземся па ўсіх прэтэндэнтах, якія могуць патрапіць у выбарчыя бюлетэні. Акруга № 25:

1. Дзмітрый Казлоў вядомы як блогер «Серый кот» — ён працягвае збіраць подпісы праз пікеты, а па нашай інфармацыі атрымаў яшчэ і вылучэнне ад Партыі БНФ. Яго пікеты праходзяць вельмі яскрава за кошт онлайн трансляцыяў з іх і бел-чырвона-беламу сцягу.

2. Школьнікаў Аляксандар — сябра аргкамітэту па стварэнні Сацял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» лідар якога Мікалай Статкевіч зараз ездзіць па ўсёй краіне і ўдзельнічае ў пікетах сваіх прыхільнікаў. Пабываў ён нядаўна і ў Оршы. Можна дадаць, што Школьнікаў робіць пераважна супольныя пікеты разам з іншымі кандыдатамі.

3. Крачэк Інна — відавочны праўладны кандыдат, які можа замяніць у дэпутацкім крэсле Дабрыніну. Кампанія яе — як і ў іншых праўладных кандыдатаў — праходзіць вельмі незаўважна. Збору подпісаў па кватэрах за Крачэк заўважана не было, пікетаў ініцыятыўная група таксама не робіць.

4. Пракапчук Сяргей — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які праводзіць даволі яскравую кампанію. Акрамя даволі частых пікетаў, на адзін з якіх прыязжалі і лідары партыі, за Пракапчука даволі актыўна збіраюць подпісы і па кватэрах. Асаблівасць гэтага кандыдата, што ў час выбарчай кампаніі ён актыўна падымае і праблемы рэгіёна. Так, на пікетах паралельна збіраюць подпісы і супраць будаўніцтва смеццевага палігона ў Белева, а ў самым пачатку кампаніі Пракапчук правёў сустрэчу жыхароў Ільнокамбінату з чыноўнікамі па пытанні добраўпарадкавання ільнокамбінатаўскага парку.

Ад партыяў тут былі вылучаныя:

5. Паздняукоў Яўген — сябра Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Гэтая партыя (цяпер больш нагадвае не ліберальную, а манархічную, бо кіраўніцтва партыі перайшла ад бацькі да сына) як і на іншых выбарах вылучае сваіх кандыдатаў па ўсіх 110 акругах не асабліва разлічваючы хоць на нейкі поспех. Хаця звычайна ўлады прапускаюць ў парламент лідара гэтай партыі, што відавочна будзе і ў гэты раз.

6. Жудро Сяргей — вылучаны праўладнай Камуністычнай партыяй. Жудро — старажыл у аршанскай палітыцы. На мясцовых выбарах яго вылучалі ў абласны савет дэпутатаў.

Па акрузе № 26:

1. Чудовіч Віталь — дзеючы дэпутат, відавочны стаўленнік ўладаў на другі тэрмін.

2. Агеенка Валерый — машыніст чыгункі, які пры справядлівых выбарах мог бы стаць цікавым канкурэнтам Чудовічу па барацьбе за галасы чыгуначнікаў (Чудовіч да дэпутацтва таксама працаваў на БЧ). Гэта незалежны кандыдат, які не звязвае сябе з аніякімі партыямі, але кампанія яго праходзіць даволі ціха і малазаўважна.

3. Чарняўскі Вадзім — фізрук з Барані. Яго выбарчая кампанія заўважная яшчэ меньш, сумніўна, што ён зможа зарэгістравацца кандыдатам сабраўшы 1000 подпісаў. Тым больш, што калі на ўзроўні Барані ён даволі вядомая асоба і, нават, аўтарытэтная, то для жыхароў іншых населеных пунктаў акругі пра Вадзіма Міхайлавіча мала што вядома.

4. Кучынская Алена — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, але як кандыдат карыстаецца падтрымкай Руху «За свабоду». Яна вядомы ў рэгіёне грамадскі дзеяч, меньш чым за тыдзень да канца збору подпісаў таксама ствараецца ўражанне, што Алена не будзе зарэгістраваная — сябры ініцыятыўнай групы былі мала заўважныя пад час збору подпісаў.

5. Дымкоў Васіль — яшчэ адзін работнік фізічнай культуры, але на гэты раз з Копысі. Дымкоў добра вядомы ў спартовым асяроддзі, сапраўды шмат чаго зрабіў для развіцця спорту, але ў дадзеным выпадку ён больш падобны на дублёра кандыдата ад улады. Тым больш, што на мясцовых выбарах ён ужо выконваў такую функцыю.

Без збору подпісаў па гэй акрузе пойдуць:

6. Казлоў Дзмітрый — але не той каторы «Серый кот», а проста поўны цёзка кандыдата па 25-ай акрузе. Ён вылучаны ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі. У дэмакратычных краінах такога кандыдата адразу б абвінавацілі, што ён паспрабуе заблытаць выбаршчыкаў адабраўшы ад другога Дзмітрыя Казлова галасы, але ў Беларусі гэта не больш чым простае супадзенне.

7. Руголь Антон — вылучаны ад праўладнай Камуністычнай партыі. Цікава, што сам Руголь працуе не вялікім начальнікам на «Лягмашы», але калектыў «Лягмаша» кандыдатам у дэпутаты вылучыў іншага кандыдата.

8. Васюкоў Віталь — вось каго вылучыў калектыў Лягмаша. Хаця сам Васюкоў не парцуе на гэтым прадпрыемстве. З-за гэтага атрымліваецца цікавая сітуацыя: адміністрацыя завода не падтрымала кандыдата са свайго працоўнага калектыву — камуніста Руголя, але падтрымала дырэктара банку, якім з’яўляецца Васюкоў.

9. Калеснікаў Віктар — сябра праўладанай, малазаўважнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Да Оршы гэты чалавек мае мала дачынення: жыве ў Мінскім раёне, працуе ў інстытуце правазнаўства, але партыйнае вылучэнне такое дазваляе.

Такім чынам, колькасць кандыдатаў вялікая, выбар ёсць, але ці будзе магчымасць рэальна выбіраць свайго кандыдата, ці будуць у гэтым годзе лічыць галасы пакуль выглядае сумніўным. У акруговыя камісіі Аршанскага раёна не патрапіў аніводны прадстаўнік дэмакратычных арганізацый.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 9 кандыдатаў на месца

Гэтыя парламенцкія выбары могуць стаць рэкорднымі для Аршаншчыны па колькасці кандыдатаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение