06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-0

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

Орша, Палітыка

Рэкордны заруб

18.10.2019 07:13

2724 прагляду, 0 каментароў

На 26-ай акрузе зарубілі адразу 4 кандыдаты ў дэпутаты

Аршанская-Дняпроўская акруга № 26 раней ужо праславілася рэкорднай колькасцю кандыдатаў, яукія падалі свае заявы на тое, каб стаць дэпутатамі ніжняй палаты парламента. Ажно 10 чалавек заявілі свае амбіцыі на дэпутацкае крэсла. Па-першае, гэта абсалютны рэкорд для аршанскіх выбараў. Па-другое, пры такім раскладзе хутчэй за ўсё быў бы непазбежны другі тур, што для беларускіх выбараў апошніх гадоў недапушчальны выпадак.

17 кастрычніка выбарчая акруга № 26 паставіла яшчэ адзін рэкорд аршанскіх выбараў — адмоўлена ў рэгістрацыі было адразу 4-ом кандыдатам. Такой колькасці адмоваў ні на адных выбарах на Аршаншчыне яшчэ не было. Дваім кандыдатам было адмоўлена па відавочных прычынах. Так, кандыдат ад партыі «Справядлівы Свет» паралельна з заявай на тое каб стаць кандыдатам у дэпутаты падаў і заяву на тое каб стаць кандыдатам у сябры участковай выбарчай камісіяй. І ён адзін з немногіх прадстаўнікоў апазіцыйных партый, якога ў камісію прапусцілі. Адпаведна, кандыдатам у дэпутаты ён быць ужо не мог.

Другая відавочная адмова — Алена Кучынская, якая вылучылася ад грамадскай арганізацыі «Рух „За свабоду“». Справа ў тым, што паводле артыкула № 69 Канстытуцыі вылучаць кандыдтаў у дэпутаты маюць права і грамадскія арганізацыі, але паводле выбарчага кодэксу гэтае права ў грамадскіх арганізацый адабранае. Вылучаючы сваіх кандыдатаў ад грамадскага аб’яднання «Рух „За свабоду“» мэтанакіравана стварыў прэцэндэнт які паказвае супярэчнасць асноўнага закона краіны і выбарчага заканадаўства. Пры тым, што Канстытуцыя мае перавагу над усімі іншымі законамі.

А, вось, дзве другія адмовы ў рэгістрацыі былі даволі нечаканымі. Так, незалежны кандыдат Валерый Агеенка атрымаў адмову ў рэгістрацыі адразу па двух прычынах: сярод подпісаў была выяўлена пэўная колькасць несапраўдных, якой хапіла для адмовы ў рэгістрацыі. Па-другое, па меркаванні выбарчай камісіі Агеенка не задэклараваў даход ад продажу аўтамабіля і 18 рублёў атрыманых ад прыатнай асобы. У выніку Валерыю Агеенка было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам.

Адмоўлена ў рэгістрацыі было таксама трэнеру з Барані Вадіму Чернявскому. У яго таксама камісія выявіла праблемы з подпісамі, невялікія разыходжанні ў дэкларацыі аб даходах, што тычыцца задэклараванай маёмасці і не ўказаную машыну. Цікава тое, што Чарняўскі адразу пад час паседжання пачаў выказваць не згоду з рашэннем камісіі. Машыну ён, па яго словах, набыў тры месяцы таму, а дэкларацыя падаецца за мінулы (2018) год, калі машыны гэтай не было.

Канешне, усе адмовы былі растлумачаныя. Але на акрузе № 26 ствараецца цікавейшы прэцындэнт, калі з усіх прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах былі дыскваліфікаваныя з выбарчай гонкі толькі дэмакратычныя і незалежныя ад уладаў кандыдатаы. Усе хто быў зарэгістраваны — усе 6 чалавек — з’яўляюцца праўладнымі кандыдатамі.

Цяпер кандыдатамі ў дэпутаты па 26-ай акрузе застаюцца:

1. Васюкоў Віталь — банкаўскі работнік вылучаны працоўным калектывам завода «Лягмаш». Вылучыцца ад працоўных калектываў — улічваючы, што ўсе буйныя прадпрыемствы дзяржаўныя — можна толькі са згоды выканкамаў.

2. Дымкоў Васіль — спартовы трэнер з Копысі, які на мясцовых выбарах быў праўладным дублёрам асноўнага кандыдата і на гэтых выбарах, відавочна, выконвае тую ж функцыю.

3. Казлоў Дзмітрый — вылучаны ад ЛДПБ. Вылучаны партыяй, якая спрабуе час ад часу пазіцыянаваць сябе як апазіцыйная пры гэтым ніколі не дапускае крытыцы ўлады. За гэта яны рэгулярна на выбарах атрымліваюць 1 месца ў парламенце для лідара партыі, астатнія сябры партыі вылучаюцца як статысты.

4. Калеснікаў Віктар — сябра праўладнай Рэспубліканскай Партыі працы і справядлівасці, ад яе ж і вылучаны.

5. Ругаль Антон — сябра праўладнай камуністычнай партыі, ад якой і вылучаны.

6. Чудовіч Віталій — дзеючы дэпутат, на якога і робіць стаўку ўлада.

Пры тым, што акруга па колькасці дэпутатаў была адной з самых (а, можа, і самай) цікавых па краіне з-за колькасці кандыдатаў, цяпер яна стане самай не цікавай. Ужо не важна хто пераможа, калі ўсе будуць хваліць прэзідэнта і гаварыць адно і тое. Пры тым, што і пад час збора подпісаў кандыдаты з гэтай акругі не рабілі ні пікетаў, ні цікавых заяваў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Рэкордны заруб

На 26-ай акрузе зарубілі адразу 4 кандыдаты ў дэпутаты

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение