Трохі меньш за месяц засталося да выбараў новай ніжняй палаты парламенту. Традыцыйна перад электральнымі кампаніямі мы ставім на сайце апытанне па поваду таго як плануюць галасаваць выбаршчыкі на нашых акругах. На гэты раз мы таксама ставім такое апытанне. Нават тры апытання.
Тры апытанні будуць з'яўляцца на галоўнай старонцы нашага сайта рандомна. Пры кожным выхадзе на галоўную старонку вы зможаце пабачыць адно з іх. Кожнае з апытанняў тычыцца выбараў на асобнай акрузе: Аршанскай-Дняпроўскай №26, Аршанскай №25 і Сенненскай №30. У апытаннях прыведзены варыянты адказаў у тым парадку ў якім яны будуць у выбарчых бюлетэнях: кандыдаты размешчаны ў алфавітным парадку, а ў канцы варыянт "Супраць усіх". Адзінае, што мы дадалі дадаткова - варыянт "Не пайду на выбары".