Дзмітры Казлоў, вядомы таксама як блогер "Серый кот", адзін з найбольш яркіх кандыдатаў у дэпутаты на гэтых выбарах. Яшчэ да сваёй рэгістрацыі ён амаль кожны дзень рабіў пікеты ў цэнтры горада - так ён выкарыстаў магчымасць праз збор подпісаў паразмаўляць з выбаршчыкамі проста на вуліцы.
28 кастрычніка Казлоў аднавіў правядзенне пікетаў, цяпер ужо карыстаючыся магчымасцю агітацыі. Дзмітрый сам заўсёды прысутнічае на сваіх пікетах і вядзе іх трансляцыю на свой канал у ю-туб. Дадаткова Дзмітрый узброіўся мікрафонам і партатыўнай калонкай праз якую прамаўляе.
Для гэтага кандыдата гэта важная магчымасць выхаду на публіку, бо яго выступ на тэлебачанні, хаця і быў запісаны, але не быў запушчаны ў эфір з-за крытыкі ўладаў.