18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Рэгіён, Культура

Бацьку-безыменная магіла, сыну-помнік

30.10.2019 09:00

3319 праглядаў, 1 каментар

У вёсцы Сава адчыюць помнік Васілю Кавалю — аднаму з найбольш таленавітых пісьменнікаў пачатку 20-га стагоддзя

Васіль Каваль нарадзіўся ў 1907 годзе ў вёсцы Сава сёняшняга Горацкага раёна. Ужо ў 18 год ён піша вершы, якія заўважаюць іншыя творцы і запрашаюць яго ў літаратурную суполку "Маладняк". У тым жа годзе пачынае спрабаваць сябе і прозе. З таго часу ён шмат дзе друкуецца - усе літаратурныя выданні краіны гатовыя публікаваць яго творы. А ў 20 год удаецца выдаць першую паўнавартасную кнігу "Як вясну гукалі". Праз год яшчэ адна кніга, сам аўтар да таго часу перабіраецца ў сталіцу дзе становіцца сябрам кіраўніцтва "Маладняка", працуе сакратаром у літаратурнай рэдакцыі, пачынае вучыцца ва ўніверсітэце. Калі пісьменніку спаўняецца 24 гады, яго бацьку арыштоўваюць за так званую "шкодніцкую дзейнасць", за "развал калгаснага ладу жыцця" - Пятра Каваля асуджаюць на 5 гадоў. У 29 гадоў - што даволі поздна па тых часах - пісьменнік жэніцца на актрысе Паліне Басінкевіч. Дарэчы, яго жонка пазней стане "праведніцай народаў свету" - статус які даваўся за ўратаванне габрэяў пад час іх генацыду.

Да 30 год пісьменнік паспеў выдаць 5 кнігаў, яго творчасць ужо тады вывучалі ў школах. Пры такім неверагодным таленце і працаздольнасці, крытыка лічыла яго будучыняй беларускай літаратуры, але... У верасні 1937 года Сталін, Молатаў і Цэсарэўскі ўласнаручна падпісваюць спіс са 103 імёнаў беларускай інтэлегенцыі, якія падлягаюць расстрэлу. Васіль Каваль патрапляе ў гэты спіс таксама. У ноч з 1 на 2 кастрычніка Каваля арыштоўваюць, хутка абвінавачваюць у дзейнасці контррэвалюцыйнай арганізацыі і асуджаюць. Дарэчы, суд доўжыўся - паводле дакумантаў - усяго 15 хвілін без выкліку сведак і самога пацярпелага. Ноч з 29 на 30 кастрычніка сёння мы ведаем як "Ноч расстраляных паэтаў" - у гэтую ноч у мінскай турме НКУС якую празываюць "Амерыканка" былі расстраляныя больш за 100 чалавек: літаратараў, журналістаў, крытыкаў, навукоўцаў, кіраўнікоў беларускіх наркамаў, якія паходзілі з мясцовых, а не былі дасланыя з Масквы. Быў сярод расстраляных у гэтую ноч і Васіль Каваль. Ягоны бацька Пётр быў чарговы раз арыштаваны ў тым жа годзе і расстраляны ў лістападзе ў Оршы.

Пасля расстрэлу Васіль Каваль надоўга быў выключаны з гісторыі беларускай літаратуры. Толькі пасля смерці Сталіна Каваль быў рэабілітаваны, а з 1959 года яго кнігі зноў пачалі выдавацца, але той жа знакамітасці пісьменнік ужо набыць не мог. А пасля 1975 года і перавыданне яго твораў спынілася.

Землякі спрабуюць па трохі аднавіць памяць пра пісьменніка. У Магілёве ёсць вуліца імя Васіля Каваля, яго імём названа бібліятэка ў вёсцы Сава, а сёння - 30 кастрычніка - у гэтай жа вёсцы адчыняецца помнік славутаму земляку.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Бацьку-безыменная магіла, сыну-помнік

У вёсцы Сава адчыюць помнік Васілю Кавалю — аднаму з найбольш таленавітых пісьменнікаў пачатку 20-га стагоддзя

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение