Кандыдат у дэпутаты парламента па 25 акрузе Дзмітрый Казлоў больш вядомы як блогер "Серый кот" атрымаў папярэджанне ад выбарчай камісіі сваёй акругі. Дзмітрый праводзіць даволі яркую кампанію - амаль штодзённыя пікеты з плакатамі. Менавіта за плакаты яму і было выпісана папярэджанне.
На плакаце за які зачапілася камсіія было два лозунгі: "Калгаснай дыктатуры - баста!", "Фальшывым выбарам - баста!". Калі Дзмітрый атрымае яшчэ адно папярэджанне, то можа быць зняты з выбараў. Але як гаворыць сам кандыдат, да гэтага ён, у прынцыпе, гатовы.