06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Культура

Фільмы пра Беларусь

06.11.2019 12:43

2840 праглядаў, 4 каментара

У Талачыне адбыўся фінал конкурсу аматарскіх турыстычных фільмаў.

Намёт, ровар, байдарка, заплечнік ... Гэта далёка не ўсё, што было размешчана на выставе ў фае Цэнтра культуры і народнай творчасці, мінімум неабходнага людзям, захопленым турызмам. Яны не проста турысты, але яшчэ і кіно-і фотааматары, якія прыехалі ў Талачын на III Адкрыты конкурс аматарскіх турыстычных фільмаў «Падарожнічаем па Сінявокай», які праходзіў у Цэнтры культуры і народнай творчасці. Гасцей свята, інакш нельга назваць сустрэчу блізкіх па духу і захапленню сяброў, цёпла павітала намеснік старшыні Талачынскага райвыканкама, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іна Галубкова, яе словы прыводзіць natal.by:

— Дзякуючы ініцыятыве кіраўніка кінастудыі «Летапіс» пры Цэнтры культуры і народнай творчасці Дзмітрыя Іўчанкі ў нашым горадзе ўжо трэці год запар праводзіцца конкурс аматарскіх турыстычных фільмаў. Конкурс набірае абароты. Калі ў мінулым годзе былі прадстаўлены 24 працы, то ў гэтым ужо 43. У ліку 24 удзельнікаў ёсць прадстаўнікі Латвіі і Расеі. Лепшыя 15 фотаздымкаў размешчаны на стэндзе ў фае Цэнтра культуры. Жадаю ўсім удзельнікам конкурсу добрых ідэй, каб яны радавалі людзей, далучалі да вывучэння гісторыі малой радзімы. Гледачам жадаю добрага настрою і добрых уражанняў!

Дзмітрый Іўчанка выказаў упэўненасць, што фільмы паспрыяюць прыцягненню ў шэрагі турыстаў новых аматараў падарожжаў. Паходы развіваюць чалавека. Турыст — гэта не проста чалавек, які падарожнічае, а які не можа жыць без падарожжаў.

І вось гледачы акунуліся ў чароўны свет турыстычнага кіно. Старадаўняя музыка, замкі, рыцарскія паядынкі, храмы, азёры, рэкі, лясы, запаведныя і таямнічыя месцы прымусілі тых, хто сядзіць у зале, па-новаму зірнуць на, здавалася б, звыклыя погляду карціны, пранікнуцца непаўторнай аўрай убачанага. І, трэба прызнацца, пашкадаваць аб страчаных магчымасцях цікава і пазнавальна правесці час. Прыемна ўразіла ўдзел у сямейным турызме дзяцей, якія пазнаюць гісторыю краіны, малой радзімы не ў віртуальным варыянце, а наяве. Гэтыя захопленыя людзі выходныя дні праводзяць на прыродзе, наведваюць гістарычныя і культурныя месцы, здымаюць фільмы пра свае падарожжы. Фрагменты некаторых з іх прымушалі затойваць дых, калі турысты на байдарках пераадольвалі бурныя месца рэк, парогі, па снезе перацягвалі байдаркі. Такое па сілах толькі мужным і моцным людзям.

З вялікага ліку разнастайных і цікавых конкурсных работ выбраць лепшыя было надзвычай складана. Старшыня журы кінарэжысёр Яўген Сіцько абвясціў вынікі конкурсу. У намінацыі «Лепшы турыстычны фільм» 1-е месца прысуджана Дзмітрыю Іўчанку (г.Талачын), 2-е - Віталю і Аліне Піраговым (Ленінградская вобласць, Расея), 3-е месца падзялілі Уладзімір Харкавенка (г.Светлагорск) і Захар Саботаш-Радзько (г.Менск).

У намінацыі «Лепшы краязнаўчы фільм» пераможцамі сталі Максім Гармаш (г.Гародня) - 1-е месца, менчукі Юры Матусевіч - 2-е месца і Лізавета Вагіна - 3-е месца. Андрэй і Таццяна Петлахі з г.Даўгаўпілс (Латвія) занялі 1-е месца ў «Слайд-шоў», талачынец Андрэй Картавіцкі стаў другім, Яўген Грышчанка з Наваполацка - трэцім.

Спецыяльным прызам райвыканкама адзначана работа Аксаны Гаўрылавай (Гомель). Журы прызнала лепшымі фотаздымкі па тэме «Мая Радзіма» Васіля Куляшова (Менск) і Веранікі Картавіцкай (Талачын). Дыпломам «За гумар у кіно» адзначаны фільм Тамары Казлоўскай з вёскі Беняконі Воранаўскага раёна Гарадзенскай вобласці. Мікіта Харытонаў са Светлагорска узнагароджаны дыпломам за лепшы тайм-лапс. Творчыя працы некаторых удзельнікаў былі адзначаны заахвочвальнымі прызамі.

На конкурсе была і лодка падарожнікаў з Оршы, пра што сведчыць яе "размалёўка", а менавіта герб нашага горада.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Фільмы пра Беларусь

У Талачыне адбыўся фінал конкурсу аматарскіх турыстычных фільмаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение