06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Палітыка

Знялі з выбараў і затрымалі

09.11.2019 10:22

3834 прагляду, 1 каментар

Кандыдата па 25-ай акрузе Дзмітрыя Казлова знялі з выбараў ды яшчэ і два разы затрымлівала міліцыя — усё за адзін дзень

Дзмітрый Казлоў — больш вядомы як блогер «Серый кот» — як кандыдат у дэпутаты ўжо меў папярэджанне ад выбарчай камісіі. Папярэджанне было выпісана за выкарысатнне на перадвыбарчых пікетах слоганаў «Фальшывым выбарам — баста» і «Калгаснай дыктатуры — баста». Але Дзмітрый працягнуў пікеты з гэтым слоганам.

На днях блогерам NEXTA ў Мінску была анансавана вялікая акцыя, Дзмітрый Казлоў таксама далучыўся да закліку да ўдзелу ў акцыі і збіраўся на ёй прысутнічаць сам.

Яшчэ сёмага лістапада — не зважаючы на выходны — Зміцера па тэлефоне запрасілі на паседжанне камісіі на 8 лістапада дзе і павінна было быць вынесена другое папярэджанне, якое азначала пазбаўленне Казлова рэгістрацыі кандыдата. У той жа дзень да кандыдата прышоў участковы, быццам выпадкова зазірнуў. Раніцай 8 лістапада стала яшчэ весялей.

На паседжанне Дзмітрый вырашыў не ехаць, а з самай раніцы адправіцца на Мінск. Не далёка ад чыгуначнага прыпынку Хорабрава, Хміцера спынілі міліцыянты і папрасілі праехаць з імі ў аддзел для дачы тлумачэнняў у сувязі з паседжаннем камісіі, хаця праблемы выбарчага кодэксу не тычацца міліцыі. У Бараньскім аддзеле міліцыі Зміцер даў тлумачэнні ібыў адпушчаны. Ён зноў паспрабаваў дабрацца да Хорабрава і звярнуў увагу, што за ім сочаць. Так, на аўтобусным прыпынку каля Зайцаўскіх могілак разам з ім з маршруткі выйшлі двое мужчынаў у штацкім, а калі Зміцер вырашыў не сядаць на Хорабрава, а змяшацца з натоўпам на аршанскім чыгуначным вакзале і пешкам пайшоў у Оршу, то перад ім ехала машына ДАІ, якая праязжала на некалькі сотняў метраў перад Казловым, потым спыняла і калі Зміцер блізка падыходзіў, то праязжала крыху далей.

На аршанскім чыгуначным вакзале Казлоў зноў быў затрыманы і зноў для таго, каб даць тлумачэнні. Міліцыянты пасадзілі Зміцера ў тую ж самую машыну на якой ён першы раз ехаў у міліцыю, быў дастаўлены ў тое ж Бараньскае аддзяленне міліцыі і ў тым жа кабінеце даў тыя ж самыя тлумачэнні паводле сваіх пікетаў.

Пасля другога наведвання міліцыі, варыянтаў каб дабрацца да Мінску ўжо амаль не заставалася. Дабраўшыся да Оршы і пераканаўшыся, што грамадскім транспартам ён ужо не паспявае на акцыю, Зміцер наняў прыватны аўтамабіль, загадзя папярэдзіўшы, што ў дарозе могуць быць праблемы з міліцыянтамі. Пры гэтым Зміцер заўважыў, што пры пасадцы каля аўтавакзалу за ім сачылі з іншага аўтамабіля.

Разумеючы, што машыну могуць спыніць кіроўца і кандыдат у дэпутаты (на гэты момант ужо страціўшы рэгістрацыю) паехалі не звычайным маршрутам — Зміцер ведаў, што каля Сельгастэхнікі і каля Хорабрава стаялі пасты ДАІ — а праз Коханаўскую трасу. Толькі пасля Коханава машына выехала на трасу М1. І бліжэйшы пост ДАІ спыніў гэты аўтамабіль. Па версіі міліцыянтаў, кіроўца не спыніўся па патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ. Быццам бы за гэта кіроўца быў запрошаны ў машыну аўтаінспектараў і з ім вельмі доўга разбіраліся, па бартавым кампутары шукалі ягоныя дадзеныя, выпісвалі штраф. Усё было настолькі доўга, што на вуліцы пачало цямнець, а акцыя вось-вось павінна была пачацца. Пасля доўгай раўмовы з ДАІ і кіроўца і Казлоў вырашылі, што ехаць далей няма сэнсу і вярнуліся ў Оршу.

Такім чынам, на 25-ай Аршанскай акрузе стала меньш на аднаго кандыдата, прычым, кандыдата найбольш яркага, які сапраўды актыўна вёў сваю кампанію. Казлоў вылучаўся партыйным вылучэннем ад Партыі БНФ. Па аршанскіх акругах апошні раз кандыдат ад гэтай партыі змог дайсці да канца выбараў толькі ў 2008 годзе. Пазней кандыдатаў ад гэтай партыі кожны раз здымалі з парламенцкіх выбараў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Знялі з выбараў і затрымалі

Кандыдата па 25-ай акрузе Дзмітрыя Казлова знялі з выбараў ды яшчэ і два разы затрымлівала міліцыя — усё за адзін дзень

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение