Гаворка ідзе пра дзеючага дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Віталія Чудовіча. Ён другі раз пайшоў ідзе на выбары і на сваёй Аршанскай-Дняпроўскай акрузе выглядае відавочным фаварытам улады - менавіта яму рабіліся сустрэчы з працоўнымі калектывамі, менавіта ён павінен стаць новым дэпутатам ад Оршы.
Але, як паведамілі нам інфармаваныя крыніцы, у чацьвер у Чудовіча здарыўся інсульт і ён у амаль непрытомным стане быў дастаўлены ў бальніцу дзўе знаходзіцца і зараз. Афіцыйнага падцверджання гэтай інфармацыі нам атрымаць не ўдалося і наўрад ці да канца выбараў штаб кандыдата такую інфармацыю раскрые і падцвердзіць.