У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі па валейболе сярод каманд дывізіёну Б аршанскі "Узлёт" сустракаўся з "Энергія-2" з Гомеля. У кожнай з партый, разгуляных за суботні вечар, аршанцы (у жоўтай форме на фота) ўпэўнена давялі сваю перавагу — 3:0 (25:21 25:17 25:19). Гэта другая перамога "Узлёта" ў бягучым сезоне.
"Кацюша" ў жаночым першынстве згуляла ў Наваполацку. Мясцовая "Дружба" аказалася мацнейшай, аршанкі не справіліся з хваляваннем — 3:0 (25:12 25:18 25:2).