Надзіва, такі славуты пісьменнік як Караткевіч да гэтае пары не меў фестывалю свайго імя. Гэтае пытанне аршанскія культурніцкія дзеячы абмяркоўвалі некалькі год, шукалі магчымасць яго правесці і, нарэшце, саспелі да яго правядзення. 30 лістапада Орша і Смаляны прымуць «вандроўны фэст Уладзіміра Караткевіча».
Фестываль ладзяць адразу некалькі арганізацый рэгіёна і краіны. Сярод арганізатараў: наш сайт, Пэн-цэнтар, Саюз беларускіх пісьменніка і аршанская арганізацыя «Таварыства беларускай мовы».
У 10-00 удзельнікі фестывалю сустрэнуцца ў Смалянах дзе адмысловую экскурсію па гэтай цікавай вёсцы правядзе мясцовы краязнаўца Віктар Мяжэвіч. Для ахвотных далучыцца, сустрэча а 10-00 на цэнтральнай плошчы вёскі.
а 14-30 удзельнікі пачнуць аршанскую праграму з экскурсіі па аршанскіх мясцінах Караткевіча. Збор удзелікаў а 14-15 на «Нулявым кіламетры». Для ўдзельнікаў экскурсіі ў гэты дзень будзе адчынены той самы знакаміты «Дом Караткевіча», які наведаюць удзельнікі экскурсіі.
З 17-00 распачнецца асноўная частка фестывалю — літаратурна-музычная імпрэза, якая пройдзе ў будынку Езуіцкага калегіюма, дакладней, у кавярні «Замкавая». Усе падзеі фестывалю бясплатныя. Таксама разам з пісьменнікамі-гасцямі ў мінску прыедуць вандроўныя кніганошы з кнігарні «Логвінаў» і «Акадэмкнігі» ў якіх можна будзе набыць літаратуру.