Смаляны — мясціны, якія варта паказваць усім, хто прыязджае на Аршаншыну. Колькасць славутасцяў тут уражвае, але большасць з іх даўно занядбаная. За апошнія месяцы адбылося некалькі зменаў з помнікамі архітэктуры. Так, вакол Дамініканскага касцёла 1786 года пабудовы цяпер з'явіўся плот. За мінулыя гады тут адбываліся падзенні зводаў і правалы скляпенняў, акрамя таго, у будынку касцёла нярэдка былі шумныя кампаніі, якія распівалі алкаголь і засмечвалі пляцоўку вакол славутасці. Плот дазваляе пазбегнуць магчымай трагедыі і далейшага вандалізму на месцы.
Ёсць і непрыемнасці. Каля замка Белы Ковель, пабудаванага да 1626 годзе, цяпер адсутнічае інфармацыйны стэнд, засталася толькі драўляная аснова, самой інфармацыі ўжо няма.