03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Орша, Палітыка

Расейскі шпіён у Оршы

06.12.2019 07:35

3701 прагляд, 1 каментар

Псеўдадыпламат з Расеі, які быў выкрыты ў шпіянажы ва Украіне, цяпер працуе з Беларуссю.

Журналіст газеты "Новы час" Дзяніс Івашын працягвае расследванне "Расійскі ўплыў і кантроль у Беларусі". Другая частка расследвання, апублікаваная напярэдадні, называецца "рэзідэнтура". Як удалося высветліць журналісту, памысная частка дыпламатаў, якія цяпер працуюць пры Пасольстве РФ у Рэспубліцы Беларусь, маюць дачыненне да спецслужбаў Расеі, а некаторыя нават трапляліся на шпіянажы. Напрыклад, вольна перамяшчаецца па Беларусі грамадзянін РФ Кірыл Калючкін, які нядаўна прыязджаў у Оршу на пахаванне маладога лётчыка Арцёма Лычова, які быў родам з Горак. Беларус у расейскім войску здзейсніў болей за 700 баявых вылетаў і страляў па сірыйскім горадзе Алепа. Прыводзім частку расследвання "Новага часу", якое тычыцца Калючкіна.

Кірыл Сяргеевіч Калючкін нарадзіўся ў 1969 годзе ў Балційску. У 1991 годзе скончыў Ленінградскую вышэйшую вайскова-марскую вучэльню радыёэлектронікі. З 2012 па 2014 гады быў вайскова-марскім аташэ амбасады РФ ва Украіне. Паводле дадзеных Цэнтру «Міратворац» і групы «Інфармацыйны супраціў», з’яўляецца падпалкоўнікам Галоўнага ўпраўлення Генштабу Узброеных сілаў РФ (колішняе ГРУ). 30 красавіка 2014 года ў выніку правядзення паспяховай контрвыведвальнай аперацыі Калючкін быў затрыманы супрацоўнікамі СБУ на месцы здзяйснення ім агентурнай акцыі. Падчас затрымання ў яго былі выяўленыя дакументы сілавых ведамстваў Украіны з грыфамі сакрэтнасці. Яго дзейнасць была прызнаная несумяшчальнай са статусам дыпламата, ён быў абвешчаны персонай non grata і высланы з Украіны.

Праз тры гады пасля раскрыцця Кірыл Калючкін быў пераведзены на беларускі напрамак. З таго часу ў адкрытых крыніцах інфармацыі маецца няшмат звестак пра яго дзейнасць, збольшага гэта перадача ўзнагародаў ветэранам ВАВ або іх сваякам. Высветлена, што Калючкін падтрымлівае непасрэдныя кантакты з Беларускім саюзам вайсковых маракоў. А ў верасні 2019 года ён асабіста прысутнічаў падчас пахавання на Аршанскім цвінтары загінулага расейскага вайсковага пілота Арцёма Лычова, які быў родам з Горак і загінуў у Сірыі.

Варта асабліва зазначыць, што Кірыл Калючкін да моманту раскрыцця ва Украіне падтрымліваў шчыльныя сувязі з камандаваннем Вайскова-марскімі сіламі Украіны і, перадусім, з камандуючым — Юрыем Ільіным. У 2016 годзе Генпракуратура Украіны абвесціла Ільіна ў дзяржаўны вышук за ўдзел у злачыннай арганізацыі і дэзерцірства. Кірыл Калючкін, з улікам яго раскрытай агентурнай дзейнасці, цалкам мажліва, мае непасрэднае дачыненне да правядзення актыўных мерапрыемстваў расійскіх спецслужб наконадні і падчас спецаперацыі па захопе Крыму. Відавочна, у арсенал сродкаў расійскай агентуры ўваходзілі ў тым ліку подкуп і вербаванне каманднага складу ВМС Украіны. У святле гэтай інфармацыі да персоны Кірыла Калючкіна павінна быць падвышаная ўвага з боку грамадзянскай супольнасці, а таксама сілавых ведамстваў Беларусі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Расейскі шпіён у Оршы

Псеўдадыпламат з Расеі, які быў выкрыты ў шпіянажы ва Украіне, цяпер працуе з Беларуссю.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение