Менская "Сталіца" ўжо доўгія гады з'яўляецца адной з наймацнейшых каманд у беларускім міні-футболе. Прэтэндуе на медалі зялёна-белы калектыў і на гэты раз. Пасля 9 праведзеных паядынкаў "Сталіца" ідзе 3-й, маючы на 1 пункт меней, але матч у запасе ў параўнанні з "Вітэнам". Аршанцы ж на дадзены момант саступаюць толькі гомельскай БЧ, якая набрала на 2 пункты болей.
Напярэдадні матчу аршанцы разграмілі ў таварыскай сустрэчы віцебскую каманду "Саюз-Энерга" 15:4. Але гулялі яны без брамніка Чурыліна і палявых гульцоў Гусакова і Казла, якія разам са зборнай Беларусі адправіліся ў Іран на міжнародны турнір. Беларусы якраз перамаглі каманду Ірана, адзін з галоў правёў Антон Гусакоў.
Матч "Вітэн" — "Сталіца" адбудзецца ў Оршы ў спартовым комплексе "Алімпіец" 10-га снежня. Пачатак сустрэчы а 18:00.