Нагадаем, што Дзмітрый Казлоў больш вядомы як блогер "Серый кот" балатаваўся кандыдатам у дэпутаты парламента на папярэдніх выбарах. Яшчэ да дня галасавання ён быў зняты з выбараў за выкарыстанне на вулічных пікетах лозунгаў, якія не надта падабаліся ўладам. Пасля ж выбараў Дзмітрыя пачалі судзіць за ўдзел у перадвыбарчых пратэстных мерапрыемствах у Мінску.
У канцы лістапада Дзмітрый быў затрыманы ў Оршы, да суда адседзеў двое сутак у міліцыі і быў пакараны аршанскім судом 20 базавымі велічынямі. Пазней 6-га снежня ў адсутнасць Казлова ён быў аштрафаваны мінскім судом Маскоўскага раёну. на 25 базавых велічыняў за ўдзел у іншай акцыі. А раніцай 10 снежня Казлоў знайшоў у сваёй паштовай скрыне новую позву ў міліцыю. На гэты раз на сустрэчу яго запрашае сталічная міліцыя з Цэнтральнага раёну. Пры гэтым, ліст быў заўважаны Дзмітрыем толькі 10 снежня (значыць, самае ранняе калі ён мог прыйсці - 6 снежня, бо з 6-га Дзмітрыя не было дома), штамп на капэрце гаворыць, што з Мінска ліст быў адпраўлены яшчэ 27 лістапада, а выклікаюць у міліцыю блогера на 2 снежня.
Зразумела, што з'явіцца па позве ў міліцыю Дзмітрый не мог фізічна. Відавочна, што выклік тычыцца яшчэ нейкай акцыі ў якой перад выбарамі паўдзельнічаў Дзмітрый у Мінску.