00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

Беларус на чале штаба ВМФ Расеі

24.12.2019 15:37

2674 прагляду, 3 каментара

Адмірал Вітко, які правёў дзяцінства ў Оршы, які ўдзельнічаў у акупацыі Крыма, прызначаны начальнікам Галоўнага штаба ВМФ Расеі.

Адмірал Вітко прызначаны на пасаду начальніка Галоўнага штаба ВМФ. Ён нарадзіўся ў Віцебску ў 1961 годзе, а яго дзяцінства прайшло ў Оршы. Будучы адмірал скончыў Чарнаморскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча ім.Нахімава ў Севастопалі, з 1984 па 1996 год прайшоў шлях ад памочніка камандзіра баявой часткі ракетнага катэра да камандзіра дывізіёна на Ціхім акіяне. Пасля працяглага перыяду службы на розных штабных і камандных пасадах на ТОФе быў пераведзены на Паўночны флот, дзе даслужыўся да намесніка камандуючага. У 2006-м Вітко абараніў кандыдацкую дысертацыю па стратэгіі і тактыцы сучаснага марскога бою. Гэта дапамагло аршанцу ў будучыні ўдзельнічаць у акупацыі часткі тэрыторыі незалежнай Украіны.

У 2014 годзе на пасадзе камандуючага Чарнаморскім флотам Вітко атрымаў званне адмірала і ўзнагароджаны расейскім ордэнам «За заслуги перед Отечеством» III ступені. Таксама ён удзельнічаў у арганізацыі працы «Сірыйскага экспрэса», які забяспечваў групоўку расейскіх войскаў у Сірыі. Ва Украіне супраць яго заведзеная крымінальная справа за ўдзел у акупацыі Крыма. Будучы камандуючым Чарнаморскага флоту РФ, Вітко раздаваў загады расейскім ваенным, а украінскім ставіў ультыматумы, патрабаваў здацца.

Напрыклад, вядомая і цікавая сітуацыя. Экіпаж карвета ВМС Украіны «Тернопіль» адмовіўся здавацца расейскім ваенным згодна ўльтыматуму, асабіста пастаўленаму тады яшчэ віцэ-адміралам Вітко. Камандзір карвета капітан 3 рангу Максім Емяльяненка яму адказаў «Рускія не здаюцца!». Здзіўлены расейскі марак спытаў, ці з'яўляецца Емяльяненка рускім. Украінскі камандзір пацвердзіў, што хоць у яго і тыповае ўкраінскае прозвішча, па нацыянальнасці ён рускі. Зрэшты, як і частка экіпажа ўкраінскага карабля. Аднак, паколькі ён даваў прысягу на вернасць народу Украіны, то змяняць ёй, як і яго падначаленыя, ён не мае намеру. Пасля словаў Емяльяненкі агаломшаны Вітко кінуў сваім падначаленым "Вучыцеся, як трэба служыць з гонарам і сумленнем".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Беларус на чале штаба ВМФ Расеі

Адмірал Вітко, які правёў дзяцінства ў Оршы, які ўдзельнічаў у акупацыі Крыма, прызначаны начальнікам Галоўнага штаба ВМФ Расеі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение