Алег Лындзін 26 снежня прызначаны на пасаду старшыні Талачынскага раёвыканкаму. Раней ён кіраваў Дубровенскім раёнам, але быў зняты з пасады калі на яе вярнуўся яшчэ ранейшы старшыня Дубровеньшчыны.
Вярнуўшымся папярэднікам быў Анатоль Лукашоў - з пасады старшыні Дубровенскага райвыканкаму ён сыйшоў у дэпутаты парламента, а калі тэрмін дэпутацтва скончыўся быў вернуты ў Дуброўна. Пакуль Лукашоў дэпутацтваў у Мінску, яго пасаду займаў Алег Лындзін. Але па вяртанні Лукашова, Лукашэнка зняў Лындзіна з пасады і цяпер накіроўвае ў суседнюю Талачыншчыну.
Лындзін некаторы час раней працаваў з Лукашовым у звязцы. Калі Лукашоў паходзіць з Браншчыны, то Лындзін — мясцовы нараджэнец, які 32 гады адпрацаваў на роднай Дубровеншчыне. Быў спецыялістам па сельскай гаспадарцы і харчаванні, працаваў на шэрагу адказных пасад. У 2015-2019 гадах эканамічна актыўнае насельніцтва Дубровеншчыны знізілася на 500 чалавек, датацыйнасць рэгіёна цяпер складае 40%. Алег Лындзін у 2017 правёў у Дуброўне фестываль "Дажынкі", перад якім горад істотна змяніўся. Яму было ўручана званне "Пачэснага грамадзяніна горада Дуброўны".