Дзяржаўная прэса рапартуе пра тое, што Аршанскі раён завяршыў 2019 год паспяхова і мае значныя перамены ў розных сферах. Галоўным вынікам дзяржаўнымі журналістамі названа праграма Лукашэнкі "Аб развіцці Аршанскага раёна" ды 2023 года.
Карэспандэнтка выдання "Віцебскія весці" зрабіла інтэрв'ю са старшынёй Аршанскага райвыканкама Ігарам Ісачанкам. У прыватнасці, галоўны аршанскі чыноўнік назваў некаторыя лічбы:
У цяперашні час у эканоміцы раёна занята больш за 62 тысяч чалавек, з іх звыш трох тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Працуюць больш за тысячу арганізацый розных формаў уласнасці. Павялічыліся знешнегандлёвы абарот і экспарт паслуг. Прадпрыемствы і арганізацыі раёна пастаўляюць прадукцыю ў 50 краін свету, экспартна-імпартныя аперацыі ажыццяўляюцца з 60 дзяржавамі. Прыбытковая праца забяспечана як у цэлым па народнагаспадарчым комплексе, так і па ўсіх асноўных відах эканамічнай дзейнасці. Скарацілася колькасць стратных арганізацый. Узраслі да ўзроўню 2018 года аб'ёмы прамысловай прадукцыі па індэксе фізічнага аб'ёму, вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, таваразварот, інвестыцыі ў асноўны капітал, будаўніча-мантажныя работы.
Аб праектах:
Аршанскімі прадпрыемствамі вядзецца актыўная работа па ўкараненні распрацовак беларускіх вучоных у вытворчасць, па рэалізацыі шэрагу інвестыцыйных праектаў, з якіх больш за палову можна аднесці да інавацыйных. Так, на Аршанскім інструментальным заводзе гэта новы рэжучыя інструмент, на заводзе «Легмаш» — тэхналагічнае абсталяванне для нафтагазавай галіны, у аграпрамысловым сектары — малочнатаварныя комплексы, комплекс для падрыхтоўкі насення сельскагаспадарчых культур. На тэрыторыі Оршы і Аршанскага раёна плануецца да рэалізацыі пілотны тэхналагічны праект «Разумны горад» і макет «Цэнтр кіравання разумнай дарагі» платформы «Автодата».
Аб малым і сярэднім бізнэсе:
Немалаважная роля ў развіцці рэгіёну належыць малому і сярэдняму бізнесу. Бо гэта стратэгічны рэсурс і ўнутраная крыніца развіцця эканомікі. Сёння ён забяспечвае 28% паступленняў у бюджэт. На тэрыторыі раёна працуюць больш за 4 тысячы суб'ектаў прадпрымальніцтва. Пачалі дзейнасць 50 новых прадпрыемстваў і вытворчасцей, дзе створана звыш 200 рабочых месцаў. Таму стымуляванне прадпрымальніцтва на працягу апошніх гадоў з'яўляецца адной з ключавых задач для нас. Характэрна, што ў 2019 годзе 79 суб'ектаў гаспадарання скарысталі ільготамі і прэферэнцыямі ў сувязі з ужываннем Указа №506.
Аб культуры і турыстах:
На базе Аршанскага механіка-эканамічнага каледжа зарабіў рэсурсны цэнтр машынабудаўнічага профілю для навучання працы на сучаснай тэхніцы і асваення новых тэхналогій. А ў гэты час на базе Аршанскага дзяржаўнага аграрнага каледжа ствараецца рэсурсны цэнтр для вывучэння і дыягнаставання сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі. Калі казаць пра культуру, то на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы яе ўстаноў накіравалі больш 2,7 млн рублёў. Працягваецца праца па развіцці інфраструктуры турызму. Адзначу, што у 2019 годзе Аршанскі рэгіён наведала больш за 11 тысяч гасцей з розных краін свету. Улічваючы вялікі патэнцыял раёна, з'явіліся такія новыя віды турызму, як прамысловы і спартовы. Вялізныя пераўтварэнні закранулі сферы аховы здароўя. За мінулы год экспарт медыцынскіх паслуг узрос на 21%.
Аб прыярытэтах:
Тое, што хвалюе нашых людзей, больш за ўсё хвалюе і мяне. Ніводзін зварот не праходзіць міма — кожнаму надаецца належная ўвага. Мая галоўная мэта — стварыць умовы для годнага жыцця аршанцаў. У гэтых пытаннях не можа быць дробязяў. Лічу, што галоўным прыярытэтам мясцовай улады павінны быць чалавек і яго дабрабыт.