Зьміцера Казлова, больш вядомага як блогер "Шэры кот", павінны былі выпусціць пасля 15 сутак арышту 9 студзеня а 20-45. Больш за 20 чалавек сабралося ў гэты час каля аршанскай міліцыі, але ні з прахадной ІЧУ, ні з галоўнага ўваходу міліцыі Казлова не вывелі. пры гэтым, паведаміць пра лёс Зміцера міліцыянты спачатку адмаўляліся, а потым і ўвогуле перасталі рэагаваць на званкі ў дзверы. Стваралася адчуванне, што міліцыя проста зачынілася на гэты час.
Амаль гадзіну ад міліцыянтаў немагчыма было нічога дабіцца, быў варыянт, што яго вывезлі дамоў, або ў Мінск (улічваючы, што ў Мінску 10-га чысла павінен быў быць наступны суд), але тэлефон Казлова быў выключаны. У выніку Максім Вінярскі, які прыехаў з Мінску, каб сустрэць Шэрага Ката, дамогся, каб яго прапусцілі ў міліцыю дзе ён напісаў заяву. Заяву міліцыянты павінны былі атрымаць і адрэагаваць на яе. У выніку да Вінярскага выйшаў нейкі чалавек у штацкім, які сказаў, што Зміцер не быў адпушчаны на волю, а ў сувязі з іншай адміністратыўнай справай атрымаў пастанову на арышт і застаецца "у нас".
Што азначае "у нас" цяжка зразумець. Суд на 10-е чысло прызначаны ў Мінску і паведамленняў пра яго перанос у Оршу не паведамлялася, або была заведзена нейкая новая справа, якая і будзе разглядацца ў Оршы стане вядома пазней. Сачыце за абнаўленнямі на нашым сайце.