Нагадаем, што Дзмітрый Казлоў быў арыштаваны і асуджаны яшчэ да Новага году за ўдзел у мінскай акцыі супраць паглыбленай інтэграцыі. Учора тэрмін зняволення ў Зміцера скончыўся, але яго так і не выпусцілі з аршанскага ІЧУ, патлумачыўшы, што ёсць яшчэ адна пастанова на яго арышт.
Сёння раніцай стала вядома, што на мінскі суд, які Зміцер мусіў з'явіцца 10-га чысла а 10-00, ён не патрапіў, адпаведна, яго не маглі арыштаваць па рашэнні мінскага суда на чарговы тэрмін (суд, дарэчы, яшчэ не скончаны). Але стала вядома, што новы тэрмін, які без вызвалення і пакуль невядома за што атрымаў Зміцер, таксама 15 сутак. Апаведна - калі не дадуць яшчэ нешта - Зміцер цяпер мусіць выйсці 24 студзеня, правёўшы ў зняволенні 30 сутак запар.
Гэта не адзінае пакаранне актывістаў, якія ўдзельнічалі ў антыінтэграцыйных акцыях у нашым рэгіёне. Сёння ж - 10 студзеня - у Дуброўна распачынаецца суд над Наталляй Стрэльчанкай, актывісткай аргкамітэта па стварэнні партыі "Народная грамада".