Першым суд скончыўся над Наталляй Стрэльчанка. Яна прыняла ўдзел у адной з мінскіх акцыяў пратэсту за што яе судзілі 10 студзеня ў Дуброўна. У выніку не доўгага судовага разбіральніцтва, Наталля была пакарана 25 базавымі велічынямі.
А суд над Дзмітрыем Казловым, які распачаўся сёння ў Мінску быў зноў перанесены. Як нам удалося высветліць, гэты суд яшчэ за удзел у акцыі пратэсту, якая адбылася ў Мінску 8 снежня. Зміцера ўжо павінны былі асудзіць за яе 30 снежня, але ў той момант ён ужо знаходзіўся ў ІЧУ і суд быў перанесены на 10 студзеня. Пры гэтым, знаходзячыся ў аршанскім ІЧУ Зміцера асудзілі ў закрытым рэжыме — падобна за акцыю 21 снежня — яшчэ на 15 сутак і па гэтай прычыне ён зноў не змог з’явіцца на судовае паседжанне. І суд за 8 снежня быў перанесены чарговы раз. На гэты раз суд прызначаны на 27 студзеня.