Блогер Зміцер Казлоў, больш вядомы як Серый Кот, не выйдзе на волю 24 студзеня. Як ён змог перадаць сябрам, учора 13 студзеня яго яшчэ раз асудзілі без агалоскі. Пры гэтым, Зміцер сказаў, што яго возяць на суды, адпаведна, могуць павезці 27-га студзеня на суд у Мінск, які пераносіўся ўжо два разы ў сувязі з адбыццём іншых пакаранняў. Таксама на Зміцера складзена яшчэ тры пратаколы за распаўсюд інфармацыі пра акцыі пратэсту супраць інітэграцыі і ўдзел у іх за кожны такі пратакол ён можа атрымаць яшчэ 15 сутак.
Сам Зміцер пачувае сябе добра, настрой аптымістычны і чакае свайго вызвалення бліжэй да майскіх святаў.