Для беларускай палітыкі гэта безпрэцэндэнтны выпадак калі за акцыі пратэсту чалавек атрымлівае тры пакаранні запар па 15 сутак і па-сутнасці не выходзіць з вязніцы 45 дзён. Гэта пры тым, што блогера чакае яшчэ прынамсі тры суды за тыя ж акцыі. Таму, калі ўлады рэальна вырашылі «дабіць» актывіста, то правесці ў зняволенні, атрымліваючы па 15 сутак ён можа, нават, да мая.
У сувязі з такой несправядлівасцю, многія запытваюць як можна падтрымаць Шэрага ката. Аршанскія праваабаронцы і арганізацыі, якія ўваходзяць у кааліцыю дэмакратычных сілаў ужо арганізавалі падтрымку, але калі і вы хочаце далучыцца, то гэта будзе толькі плюс.
Самы просты і самы эфектыўны спосаб падтрымкі ўсіх палітвязняў — ліст ці паштоўка. Можна не быць шматслоўным у лісце, а проста выслаць паштоўку для зняволенага і ён будзе разумець, што на волі яго падтрымліваюць. Таксама паштоўка — гэта ціск на адміністрацыю карнай установы. Адміністрацыйным затрыманым звычайна ніхто не піша, а калі адзін чалавек пачынае атрымліваць лісты з усёй краіны, то і стаўленне да яго змяняецца на асцярожна паважлівае. Кожны можа даслаць Зміцеру сваю паштоўку ці ліст на адрас 211030 г. Орша, вул. Ф.Энгельса, д. 25 ІЧУ Казлову Дзмітрыю Алегавічу.
Другі метад падтрымкі — перадачы. Вядома, што ў зняволенні шмат чаго не хапае ад ежы да нейкія элементарных пабытовых рэчаў. Але перадаваць перадачы варта ў абмежаванай колькасці і толькі ў асобныя дні. Самастойная спроба перадаць Зміцеру што-небудзь можа нашкодзіць. Таму калі ў вас ёсць жаданне падтрымаць яго такім чынам, то варта скантактавацца па тэлефоне +375336840516 з Аляксандрам Булаўка, які ў аршанскай кааліцыі і адказвае за дапамогу Зміцеру перадачамі.
Калі ж вы хочаце падтрымаць Зміцера грашыма, то мусім сказаць, што канкрэтна на падтрымку Шэрага Ката грошы не збіраюцца, але збіраюцца на дапамогу ўсім тым хто пацярпеў ад рэпрэсіяў за ўдзел у антыінтэграцыйных акцыях. Ахвяраваць сродкі, якія ў тым ліку ідуць і на дапамогу Зміцеру Казлову можна тут.
І яшчэ адзін з метадаў падтрымкі аршанскага блогера — прыйсці яго сустракаць. У сеціве ўжо з’явіліся прапановы сабрацца сустракаць Зміцера каля аршанскай міліцыі 24 студзеня — у гэты дзень сканчаецца ягоны другі