Блогера Дзмітрыя Казлова часова выпусцілі на волю. Афіцыйная фармулёўка была выказана вусна — намеснік начальніка РАУС сказаў, што ў ІЧУ з’явілася нейкая інфекцыя і ў сувязі з гэтым блогера выпускаюць на волю. Выпускаюць часова літаральна на пару сутак, а потым вернуць назад.
Пра гэта ў эфіры свайго ю-туб каналу ён распавёў адразу пасля вызвалення проста ад муроў міліцыі. Як сказаў у тым жа стрыме Дзмітрый, у яго агулам 90 сутак адміністрацыйнага арышту і іх яму давядзецца адбываць пазней.
Зараз мы спрабуем звязацца са Змітром, каб атрымаць каментар ад першай асобы.