"Вітэн" узначальвае табліцу нацыянальнага чэмпіянату па міні-футболе пасля 16 тураў, апярэджваючы свайго бліжэйшага суперніка — гомельскую каманду БЧ — на 4 пункты. У папярэднім туры аршанцы разграмілі "Шчучын" з апошняга месца 13:1, а цяпер у Оршу прыязджае яшчэ адзін насельнік ніжняй часткі табліцы — светлагорскі ЦКК. Сустрэча пачнецца 29-га лютага а 14:00 у спартовым комплексе "Алімпіец".
Больш падзей Аршаншчыны — ў нашай "Афішы мерапрыемстваў".