Каардынатары кампаніі "За справядлівыя выбары" на сустрэчы ў Оршы распавялі пра тое, якія механізмы фальсіфікацый выкарыстоўвае ўлада для падмены вынікаў выбараў. У ліку найбольш папулярных называліся адмову ў рэгістрацыі непажаданых кандыдатаў, падмена урнаў з датэрміновым галасаваннем, завышэнне яўкі выбаршчыкаў, ўкіды бюлетэняў за патрэбнага кандыдата і проста складанне выніковага пратаколу з загадзя нарыхтаванымі лічбамі.
На сустрэчы прайшло абмеркаванне спосабаў процідзеяння такім фальсіфікацый.