Працягваецца чэмпіянат Беларусі па міні-футболе. Аршанскі "Вітэн" утрымлівае лідарства. Напярэдадні энергетыкі на ўласнай пляцоўцы прымалі ЦКК са Светлагорску. Перавага аршанцаў не выклікала сумневаў, выніковая перамога 9:4. Тры мячы забіў Чарніенка, па два Рабыка і Пугач, па адным Белы і Пераміцін.
Склад аршанцаў у матчы: Галаўнёў; Клачко (к) - Пятроў - Гусакоў - Рабыка, Якубаў - Рось - Пераміцін - Чарніенка, Батурын, Козел, Белы, Раманаў.