У чэмпіянаце Беларусі па хакеі з шайбай працягваецца плэй-оф. У 1/4 фіналу аршанскі "Лакаматыў" сустракаецца з менскім "Юнацтвам". Аршанцы здолелі перамагчы менчукоў у адным з гасцявых матчаў, а вось два паядынкі на ўласнай пляцоўцы прагулялі. 2-га сакавіка чыгуначнікі саступілі чырвона-сінім 1:2, а 3-га сакавіка ўжо 0:3. Лік у серыі стаў 3-1 на карысьць "Юнацтва", а гэта значыць, што ўсяго адна перамога аддзяляе сталічны клуб ад выхаду ў паўфінал.
5-га сакавіка адбудзецца чарговы паядынак серыі, магчыма апошні. Ён пройдзе ў сталіцы на "Чыжоўка-Арэне". Пачатак а 18:15.