У спартовым комплексе "Легмаш" 7-га сакавіка а 16:00 пройдзе валей больны матч 1/4 фіналу лігі "Б" чэмпіянату Беларусі сярод мужчынскіх кмманд. Аршанскі "Узлёт" у серыі да дзвюх перамог саступіўш у першым матчы "Энергіі-2" на яе пляцоўцы ў Гомелі. Паядынак тады скончыўся з лікам 1-3. Сваю паразу тыднёвай даўніны аршанцы паспрабуюць выправіць на перамогу дома. Дарэчы, рэгулярны чэмпіянат якраз і паказаў такія рэзультаты — аршанцы перамаглі гамельчукоў дома, а гамельчукі ўзялі рэванш у сваім горадзе.
Фанаты "Узлёта" ў тэлеграм-канале "Аршыца ультрас" размясцілі афішу, якая намякае на тое, што камандзе неабходна далей змагацца за выхад у 1/2 фіналу, іначай будзе сумны адпачынак.