Чэмпіянат Беларусі па футболе працягваецца нягледзячы на тое, што нават паводле афіцыйнай статыстыкі колькасць заражаных каранавірусам у краіне імкліва расце. На выходных "Орша" правяла свой трэці матч у чэмпіянаце, другі дома. На сваім полі сіня-белыя не змаглі зламіць супраціў "Смаргоні", якая да матчу ішла на трэцім месцы. Госці нічым не здзівілі, але дамагліся нічыі, хаця 20 хвілін матчу гулялі ў меншасці з-за выдалення Містулава. Нічыя 0:0, хаця за гульнявы час выдатныя магчымасці вызначыцца былі як мінімум у Жалезнікава і Бурноса.
Пасля трох тураў аршанцы маюць 1 пункт (з улікам штрафу, атрыманага перад сезонам) і займаюць 9 месца ў турнірнай табліцы. Наступны паядынак сіня-белыя правядуць у Ашмянах.
Здымак vk.com/orsha_foto