Каля 13-30 Міхаіл паспеў паведаміць па тэлефоне ў праваабарончы цэнтар "Вясна", што да яго да хаты прыехалі міліцыянты. Пасля на тэлефон ён ужо не адказваў.
Прыблізна праз дзве гадзіны яго жонка звярнулася ў Аршанскі РАУС - хаця затрымлівалі Міхаіла ў Дуброўна, затрымлівалі яго супрацоўнікі Аршанскай міліцыі. Доўгі час аршанскія міліцыянты не маглі ёй нічога сказаць пра месцазнаходжанне мужа і, нават, ставілі пад сумнеў, што яго затрымлівалі аршанцы, але ў выніку паведамілі, што хутчэй за ўсё Міхаіл ужо ў судзе, які распачаўся.
Варта адзначыць, што Міхаіл не ўдзельнічаў у запісе канала "Страна для жизни" ды не збіраўся ўдзельнічаць у "Антыпарадзе" таму, бачна, мы ўжо назіраем другую хвалю рэпрэсіяў у Оршы адразу пасля абвяшчэння выбараў.
На момант напісання артыкула, стала вядома, што суд над Міхаілам адбудзецца прыблізна а 16-30