У час сустрэчы з жыхарамі нашага горада Анатоль Лябедзька прэзентаваў сваю кнігу, якая выйшла нядаўна "108 дзён і начэй у засценках КДБ". Яна напісана на аснове вопыту палітыка - зняволенага вядомай турмы КДБ - "амерыканкі" пасля падзей плошчы 2010 года.
Акрамя гэтага аршанцы задавалі палітыку пытанні аб бягучай сітуацыі і планах партыйнага лідэра на будучыню. Некаторыя пытанні насілі крытычны характар.
Лябедзька пацвердзіў сваю гатоўнасць удзельнічаць у кампаніі па вызначэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года.