Апошнім часам Арцём жыў у Мінску і ў Оршы быў не частым госцем. Гэта звязана з тым, што асноўная праца Арцёма на беластоцкім "Радыё Рацыя". Калі Польша ўвяла абмежаванні на ўезд у сувязі з каранавірусам, Арцём не вяртаўся ў Беласток, а пачаў працаваць з Мінску. Учора 6 верасня ён мусіў асвятляць сталічныя акцыі пратэсту, але быў затрыманы міліцыянтамі. Наколькі нам вядома, на ноч Арцёма перавезлі ў Жодзіна, а раніцай мусіць адбыцца суд у судзе Заводскага раёна Мінска.
Беларуская асацыяцыя журналістаў тэрмінова шукае сведкаў затрымання Арцёма. Калі вы бачылі яго да затрымання на Партызанскім прашпекце Мінску, то распавядзіце пра гэта па тэлефоне +375-29-1267098