"Бітва пад Оршай" 1514 года ці не самая важная падзея ў гісторыі Аршаншчыны і дакладна адна з важнейшых у гісторыі Беларусі ды, нават, Усходняй Еўропы. Не здарма святкаванні Перамогі пад Оршай адзначаюцца і праз больш як 500 год у Літва, Украіне, Польшы. Адзначаецца яна і ў Беларусі хаця і пакуль не на дзяржаўным узроўні.
506 гадоў таму каля нашага горада на Крапівенскім полі сыйшліся войскі Маскоўскага княства і Вялкага княства Літоўскага і тая Бітва стала пераможнай для нашых продкаў. Тая Бітва на некалькі дзесяцігоддзяў зрабіла Усходнюю мяжу нашай дзяржавы бяспечнай.
Асабліва актуальна памятаць гераізм нашых продкаў сёння - калі Беларусь патрапіла ў своеасаблівы рэжым супрацьстаяння. Калі - як лічылася раней - ціхіх і спакойных беларусаў пачынаюць забіваць і калечыць тыя хто павінен быў бы нас абараняць. Але як перамаглі нашыя продкі, так і мы мусім выстаяць і дасягнуць сваёй перамогі, каб быць годнымі герояў нашага мінулага!