15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-2

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

03:00

-4

4 м/с

993 гПа

Беларусь, Грамадства

Сізінцава будуць судзіць

10.09.2020 14:44

4317 праглядаў, 1 каментар

Суд над аршанскім журналістам яшчэ наперадзе.

Аршанец Арцём Сізінцаў быў затрыманы 6-га верасня на Маршы еднасці ў Менску і затым адбыў двое сутак у жодзінскай турме. На трэція суткі яго адпусцілі. Раней Арцём супрацоўнічаў з нашым сайтам, а цяпер працуе на радыё "Рацыя". Менавіта працоўныя абавязкі паклікалі аршанца ў Менск, дзе ён атрымаў заданне асвятляць акцыю для радыйнага эфіру. Мы папрасілі Сізінцава пракаментаваць, што ж адбылося пры затрыманні, як прайшлі суткі ў ізалятары, а таксама чаго чакаць далей.

— Маё затрыманне адбылося на вуліцы Чабатарова, даволі зацішным кутку Менска ў Трактаразаводскім пасёлку непадалёк ад прахадной МТЗ. Я следаваў разам з калонай на марш у цэнтр сталіцы, але дайсці нам не далі сілавікі. Спачатку вайскоўцы атачылі калону на вуліцы Чабатарова, а затым доўга спрабавалі выхапіць мужчын. Пад'ехалі аўтазакі, і амапаўцы ў балаклавах на галаве пачалі патрабаваць прайсці за імі ў аўтазак, спрабавалі схапіць за рукі. Як і звычайна, сярод сілавікоў у чорным многія не маглі размаўляць у цэнзурнай форме, былі абразы ў бок людзей, яны спрабавалі штурхаць жанчын. Потым пачаліся больш грубыя дзеянні. Дубінкамі на гэты раз не махалі, але фізічную сілу да першага шэрага прымянілі. Натуральна, ні пра якую працу з майго боку ўжо нельга было гаварыць, паколькі бяспека навакольных і ўласная выйшлі на першае месца — дзясяткі людзей аказаліся прыціснутымі да самае сцяны дома, сталі задыхацца.

Сілавікі насілу дазволілі вынесці за ачапленне адну дзяўчыну, якая страціла прытомнасць у такім тлуме. Варта сказаць, што персанажы ў чорным абяцалі жанчын не затрымліваць, але свайго слова не стрымалі. Потым, ужо ў Заводскім РАУС, куды адвезлі ўсіх мужчын, у тым ліку і мяне, міліцыянты сталі пераконваць тых, хто быў на акцыі з жонкамі, сёстрамі, матулямі, што ўсіх жанчын выпусцілі. І гэта аказалася хлуснёй, ппаколькі большая частка паехала ў жодзінскую турму. Туды ж сярод ночы пасля 10 гадзін у актавай залі РАУС павезлі і нас. Мае тлумачэнні, што я журналіст да ведама не прымаліся, у пратаколе, як і ва ўсіх, стаяла, што я "ўдзельнік несанкцыянаванай масавай акцыі". Штампоўка пратаколаў была настолькі нахабнай і канвеернай, што чалавек 20 "прапісалі" па адрасе, па якім яны насамрэч ніколі не жылі. То бок пратаколы яшчэ да разгляду ўжо ўтрымлівалі грубыя памылкі. Усе плакаты і нацыянальныя сцягі, знойдзеныя ў людзей, былі забраныя, прычым у спіс рэчаў не ўнесеныя.

У турме ніякіх катаванняў не было, толькі псіхалагічны ціск. За двое сутак аніводнай прагулкі, адсутнасць літаратуры, вельмі кепская ежа. Тым, хто хацеў паліць, гэтага не давалі. Душ, які прапаноўваўся, па словах іншых затрыманых быў халодным, таму ад яго адмовілася ўся мая камера, у якой нас было 6 чалавек. Натуральна, калі не браць тое, што самі затрыманні былі незаконнымі, мы ўсведамляем, што ізалятар не курорт, ды й мне даводзілася раней ужо не аднойчы сядзець у розных гарадах за журналісцкую дзейнасць — у "малпоўніках" пастарункаў і пад арыштам у ізалятарах. Але ў гэты раз варта адзначыць, што правы затрыманых і арыштаваных наогул перасталі шанавацца. Чаго варта хаця б тое, што я толькі ў апошнія секунды паведаміў калегам-журналістам пра сваё затрыманне, а тым, хто не паспеў, за больш чым 48 гадзін не прадаставілі абсалютна законнага права на тэлефанаванне!

Суд адбыўся ў самім ізалятары, але разгляд трываў зусім нядоўга. І будзе працяг. Мне выпісалі позву ў суд Жодзіны на раніцу 16-га верасня. Там варыянты розныя. Паводле закону, справа, ды яшчэ па такім артыкуле павінна разваліцца, паколькі я выконваў на акцыі прафесійныя абавязкі, а не тое, што там напісалі міліцыянты. Але ў рэчаіснасці закон у нас цяпер не працуе, таму можна і "заехаць" на 15 сутак. Пабачым. У выпадку арышту вельмі спадзяюся на лісты ад беларусаў. Я і сам заўсёды спрабую пісаць арыштаваным, нядаўна атрымаў чарговы адказ ад палітвязня Змітра Казлова. Сваіх калег заклікаю не спыняцца і сумленна працягваць працу ў гэтых складаных умовах.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сізінцава будуць судзіць

Суд над аршанскім журналістам яшчэ наперадзе.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение