У дзень таемнай інаўгурацыі Лукашэнка 23 верасня вечарам да Наталлі Стрэльчанка дамоў у Дуброўна прыхалі міліцыянты з панятымі. Цікава, што Дубровенская міліцыя праводзіла «дагляд» памяшкання па санкцыі брэсцкага пракурора. Справа тычыцца мужа Наталлі Віктара Бугаёва. Пастанову на агляд памяшкання — па словах Наталлі — ініцыяваў брэсцкі міліцыянт Дзмітрук, які раней фігураваў у справе блогераў Кабанава і Пятрухіна, якія змагаюцца з брэсцім акумулятарным заводам. На гэты раз Дзмітрук заняўся справай аб абразе старэйшага інспектара Ленінскага РАУС Брэста капіатна Хвесюка і ў гэтай справе віктар Бугаёў праходзіць як падазраваны.
Толькі вось праблемка — Віктар Бугаёў з 2017 года не жыве ў Беларусі. Але праваахоўнікі палічылі, што менавіта дом у якім быў прапісаны Бугаёў і з’яўляецца месцам злачынства. У выніку з дому былі забраныя працэсар ад кампутара на якім займаюцца дзеці Наталлі і тры мабільнікі, канешне, аніводны з іх не належыць Бугаёву. Сама Наталля была завезена ў міліцыю для дачы тлумачэнняў. Тлумачыць хоць што-небудзь яна адмовілася і яе адвялі да начальніка Дубровенскага РАУС. Там ён правёў з Наталляй «прафілактычную гутарку», якая па словах Стрэльчанка больш на пагрозы. Пасля таго як Наталля адмовілася падпісаць паперку пра прафілактыку, ёй прыгразілі, што яна таксама стане падазраванай. І загадалі здаць адбіткі пальцаў. Пасля размовы, Наталля пагадзілася здаць адбіткі пальцаў, палічыўшы, што так будзе спакойней і яна хутчэй вернецца да дзяцей.
Але новую сустрэчу з міліцыянтамі, канфіскацыю тэхнікі і ўсе размовы Наталля ўспрымае як ціск на сябе асабіста, а не на мужа.