Традыцыйна ў час ўборачнай кампаніі Лукашэнка наведвае сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, на гэты раз турнэ па "калгасах" ён пачаў з Талачынскага раёну дзе наведаў мясцовы кансервавы завод. Традыцыйна незалежныя СМІ цытуюць моманты з сустрэчы, якія тычацца палітыкі. Але ў гэты раз значных заяваў не было акрамя некаторай крытыкі ў бок дэмантрантаў і чарговага абвінавачання, што ўдзельнікам пратэстаў плоцяць.
Дзяржаўныя СМІ традыцыйна апісваюць лічбы ўраджайнасці, якія ў гэты раз зноў ацэненыя як пазітыўныя.
З важнага для нашага рэгіёна, Лукашэнка зноў сказаў, што прадпрыемствы рэгіёна больш не будуць атрымліваць фінансавую падтрымку якую атрымлівалі раней. Прыблізна тое Лукашэнка казаў і пры наведванні Оршы, што раён больш не атрымае датацыяў і павінен фінансаваць сам сябе. На гэты раз калі старшыня аблвыканкаму Шарстнёў зноў агаварыўся, што не хапае абаротных грошай, якія трэба ўкладаць у будаўніцтва і мадэрнізацыю. На гэта Лукашэнка адказаў, што дзяржава ўжо аказала значную дапамогу і зараз увесь аграпрамысловы комплекс вобласці мусіць у большай ступені разлічваць на ўласныя сродкі.
Фактычна гэта азначае, што больш пусты датацыяў, якія дзяржава выдавала сельскагаспадарчым прадпрыемствам шмат гадоў, больш не будзе.