Інтэрнэт дае магчымаць стаць публічнай асобай любому чалавеку, але звычайна новыя тэхналогіі асвойвае моладзь. З’явіліся рэлігіёныя блогі, так званыя пранкі, гумарыстычныя ю-туб каналы. Кожны блогер, каб запомніцца спрабуе быць арыгінальным, крэатыўным, прыдумляць правакацыйныя ідэі. А год таму ў сеціве з’явіўся канал пад простай назвай «Смалянскі блогер». Вядзе яго мясцовы пенсіянер. І яму не трэба прыдумляць нічога правакацыйнага — шчыры расповед пра вясковае жыццё ў адной з самых цікавых вёсак краіны само па сабе прыцягвае ўвагу. Пры гэтым, распавядае і паказвае аўтар вельмі шчыра. Ён не саромеецца бутэлькі ў кадры, можа гаварыць матам ды з цыгарэтай у роце. А тое як па простаму і з якім вясковым каларытам гаворыць гэты дзядуля, прымушае слухаць яго не адрываючыся.
Што паказвае Смалянскі блогер? Тое, што ў прынцыпе адбываецца ў вёсцы, звычайнае бытавое жыццё — як ён забаўляецца з унукамі, як даглядае пчолаў, як экскурсіі прыязжаюць у Смаляны і г.д.
Кароткія ролікі, каля 2 хвілінаў, і неверагодная харызма ды шырасць аўтара за год прынесла 113 падпісчыкаў, што зусім не кепска пры вялікай канкурэнцыі на ю-туб.
Прапануем і вам паглядзець літаральна некалькі ролікаў самага арыгінальнага блогера Аршаншчыны. Увага! У відэа могжа прысутнічаць нецэнзурная лексіка.