Па вобласці масачны рэжым улады пачалі ўводзіць яшчэ ў пачатку лістапада. 11 лістапада ён быў уведзены ва ўсіх буйных гарадах Віцебшчыны, у тым ліку ў Оршы.
На сёняшні дзень (ад
Хаця ў рашэнні Аршанскага выканкаму не прапісаная асобная адказнасць за парушэнне рэжыму, але адказнасць прадугледжана іншымі законамі, якія могуць падыходзіць да сёняшняй сітуацыі. Як растлумачылі нам юрысты некалькіх камерцыйных фірмаў, калі чалавек будзе без маскі знаходзіцца ў нейкай установе яго могуць проста не абслужыць як парушальніка. А калі гэта заўважаць кантрольныя службы, то яшчэ і аштрафаваць да 30 базавых велічыняў. Для ўладальнікаў публічных установаў супрацоўнікі якіх парушаюць масачны рэжым адказнасць можа дасягаць 300 базавых вельчыняў. калі ўладальнік індывідуальны прадпрымальнік, або фізічная асоба. А юрыдычныя асобы могуць атрымаць да 500 базавых штрафу.