Лёсаванне 2-га этапу Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе вызначыла ў якасці суперніка «Вітэна» казахскі «Кайрат». Клуб, асабліва знакаміты ў вялікім футболе, але і ў міні-футболе ўжо дамогся пэўных дасягненняў. Каманда з Алма-Аты першапачаткова заявіла, што не будзе гуляць дома ў Казахстане, а таму матч пройдзе ў Беларусі. На жаль, пляцоўка ў Оршы не дапушчаная да гульняў, таму матч пройдзе ў Магілёве на "Алімпійцы". Матчы гэтай стадыі запланаваныя на 12-17 студзеня 2021 года.
У 1-м раўндзе Лігі чэмпіёнаў "Вітэн" не пакінуў шанцаў балгарскаму "Чорнаму Мору" — 7:0.