Як адбываецца выкананне смяротнага прысуду - расстрэл? Пра гэта ведаюць толькі ахвяры і каты. Але расстраляныя ўжо нікому не распавядуць. Пра працэдуру выканання смяротнага пакарання актывістам кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" распавёў Алег Алкаеў, начальнік СІЗА № 1 Мінска ў 1996-2001 гадах, пры ўдзеле якога былі прыведзены ў выкананне 134 расстрэлы. Па матывах аповяду Алега Алкаева Віктар Траццякоў зрабіў відэа з малюнкаў, выкананых у стылі «турэмнай графікі» - малюнкаў зняволеных.
Алег Алкаеў сцвярджае, што стрэс пры выкананні смяротнага прысуду "нават нямаз чым параўнаць". Ніхто нават не можа ўявіць. Пры першым расстрэлеў кАта ўзнікае "эфект запаволенага часу" і іншыя прыкметы посттраўматычнага сіндрому:
- Час запавольваецца ... Выразна бачыш усё дэталі пісталета і як куля вылятае, як у запаволеных здымках... Я пытаўся ў іншых, яны тое ж самае адчувалі. А потым ужо ўсё нармальна працуе... і пісталет таксама ... Супрацоўнікаў, якіх ўключалі ў групу, нават блізка не падпускалі спачатку - яны з адлегласці ўсе глядзелі. Гэта забойства, а забойства ніколі беспакарана не праходзіць.