У лістападзе мы пісалі пра вельмі арыгінальнага дзядулю, які ў Смалянах на пенсіі пачаў весці ўласны ю-туб канал. Блогер прыцягвае ўвагу сваёй непасрэднасцю і тым што не асабліва выбірае словы для каментароў відэа.
Пасля нашай публікацыі, дзядуля, якога ў вёсцы называюць Ягадка пачаў станавіцца сапраўднай зоркай. Пра яго свой рэпартаж напісала «Камсамольская праўда ў Беларусі». А на днях на экскурсію да Смалянскага блогера прыехала здымачная група тэлеканала «Беларусь 2».
Тэлевізіёншчыкі здымалі блогера, а блогер здымаў тэлевізіёншчыкаў. Вось што з гэтага атрымалася.
Асцяродна! у відэа можа прысутнічаць ненарматыўная лексіка.