«Кошт ураду» прааналізавала рынак працы па рэгіёнах краіны. І нажаль карціна выглядае не радасна. Аналітыкі ўзялі афіцыйныя дадзеныя па колькасці звольненых і колькасці прынятых на работу за 2020 год і аказалася, што па ўсёй краіне «чыстыя звальненні» склалі 45,8 тысяч чалавек. Шмат гэта ці не? З аднаго боку, гэта азначае скарачэнне колькасці працоўных месцаў (бо гэта адна з прычынаў звальненняў пасля чаго не адбывацца прыёма на работу) на 1,6% ад усёй колькасці занятых у эканоміцы людзей. І лічба падаецца не вялікай (калі не лічыць, што гэта ўсяго толькі за 1 год). З іншага боку, 45 тысяч чалавек — гэта амаль чатыры малыя гарады. І зразумела, што ў рэгіёнах з працай больш складана чым у вялікіх гарадах. Інфаграфіка па рэгіёнах таксама паказвае кепскі стан рэчаў у рэгіёнах.
Калі ўзяць Аршаншчыну, то найбольшае скарачэнне за год было ў Дубровенскім раёне — тут скараілася 5,5% рабочых месцаў. І цяпер у гэтым раёне меньш чым 5.000 занятых рабочых месцаў увогуле. Такая ж карціна ў не далёкім ад нас Круглянскім раёне, але там занятых рабочых месцаў яшчэ меньш з няма і 4.000. У Лёзненскім раёне «чыстыя звальненні» склалі 3,3% ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы. Не значна лепш сітуацыя ў Сененскім — мінус 2,9%. Але названыя раёны даўно даволі дэпрэсіўныя ў эканамічным плане і чакаць там росту было б і не правільна.
А што адбываецца ў тых суседніх раёнах, якія на лепшым рахунку? А там таксама адбываюцца скарачэнні. Так, у Шклоўскім раёне ў які дзяржава даволі масіравана ўлівае грошы колькасць работаючых таксама скарацілася, а толькі на 0,7%, у Горацкім мінусанула 1,2% рабочых. І толькі Талачынскі раён (магчыма дзякуючы прадпрыемству па вырошчванні грубоў, якое пастаянна набірае работнікаў) па колькасці прынятых на работу выйшаў у плюс. Тут прынялі на работу 102 чалавекі «чыстымі», то бок пры розніцы паміж звольненымі і прынятымі плюс склаў больш за сто чалавек. Гэта 1,3% ад агульнай спіскавай колькасці работнікаў раёна.
Канешне поспех Талачынскага раёна не кампенсуе страты ўсіх іншых. Толькі па Аршанскім раёне колькасць работаючых зменьшылася на 311 чалавек, што складае 0,7% ад агульных спісаў.