Міхаіл Беркас быў асуджаны на месяц зняволення за нанясенне графіці пратэстнага зместу ў раёне Заходняй. Пры гэтым некалькі дзён ужо адбыў у зняволенні да суда, што пайшло ў залік агульнага тэрміну. Сёння яго вызвалілі з віцебскага ІЧУ.
Нам удалося каротка пагаварыць з Міхаілам пасля яго вызвалення. Ён у нармальным настроі і на дадзены момант ужо прыехаў у Оршу, але падрабязней пра сваю адсідку распавядзе пазней.
Беркас першы з аршанскіх палітвязняў які вярнуўся на волю.