00:00

-5

7 м/с

981 гПа

03:00

-4

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

Орша, Палітыка

Другі суд па Вішнеўскаму

23.04.2021 13:40

3835 праглядаў, 0 каментароў

Яшчэ адзін работнік гандлёвай сеткі пойдзе на «Хімію» за абразу Вішнеўскага

Нагадаем усю хаду справы. Пасля выбараў у рабочым чаце адной гандлёвай кампаніі, прадстаўніцтва якой ёсць у Оршы, людзі акрамя сваіх рабочых пытанняў абмяркоўвалі і падзеі ў краіне — тады іх абмяркоўвалі ўсе. Не абыйшлося і без рэзкасцяў. Нехта ў агульны чат скінуў фотаздымак міліцыянта Вішнеўскага, які тады (фотаздымак) актыўна блукаў па сеціве. Работнікі ў запале тых падзеяў негатыўна выказаліся і пра самога міліцыянта і пра тое, што адбывалася.

Калі пратэсты пайшлі на спад, а міліцыя пачала рэпрэсіі, першым з гэтай гандлёвай кампаніі «дзёрнулі» Арцёма Кандрацьева. Яго затрымалі на трое сутак і распачалі крымінальную справу. У выніку Арцём атрымаў 1,5 гады «хіміі», хаця пакуль на волі, пакуль ідуць апеляцыі.

Пасля сканчэння суда і следства па Кандрацьеву, наступным «дзёрнулі» Максіма Шаўлінскага. Малады чалавек, даволі нефармальнага выгляду, які хоць і працуе ў гандлі, больш займаецца музыкай: сам піша якасную электронную музыку, аднаўляе старое музычнае абсталяванне. «На сутках», праўда, Максіма не трымалі — на момант першага затрымання ў яго літаральна тыдзень таму нарадзілася чарговая дачка. Увогуле Максім выхоўвае чатырох дзяцей: двое ад першага шлюбу жонкі — хаця юрыдычна ён апякунства над імі і не афармляў, але жывуць усе разам і двое сваіх, адной з якіх — малодшай дачцэ — яшчэ не споўнілася двух месяцаў.

Не зважаючы на даволі, здавалася б, пустую зачэпку з міліцыі — відавочна, што сам Вішнеўскі бачыў той каментар пакуль яму не паказалі адмысловыя калегі, бо ён у рабочы чаце гандлёвай кампаніі прысутнічаць не мог — і сямейнае становішча Шаўлінскага, вырак быў веьмі жорсткі: два гады «хіміі» і тысяча рублёў кампенсацыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Другі суд па Вішнеўскаму

Яшчэ адзін работнік гандлёвай сеткі пойдзе на «Хімію» за абразу Вішнеўскага

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение